https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для шматдзетных сем`яў у Беларусі ў гэтым годзе пабудуюць у 1,7 раза больш жылля


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, каментуючы пастанову Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года нумар 987, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Беларусі ў 2019 годзе будзе ўведзена 12 тыс. кватэр для шматдзетных сем`яў, што ў 1,7 раза больш за ўзровень мінулага года. 

Больш за ўсё кватэр для шматдзетных сем`яў увядуць у Брэсцкай і Мінскай абласцях - 2,5 тыс. і 2,1 тыс. адпаведна. У Мінску наваселле справяць амаль 1,9 тыс. сем`яў з трыма і больш дзецьмі.

Перад будгаліной пастаўлена задача на працягу двух гадоў выйсці на забеспячэнне шматдзетных сем`яў жыллём на працягу аднаго года пасля іх пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Пры гэтым у першачарговым парадку на будаўніцтва жылля накіроўваюцца шматдзетныя сем`і з чатырма і больш дзецьмі.

Нядаўна гэта права далі і шматдзетным сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Усяго для будаўніцтва 12 тыс. кватэр для шматдзетных сем`яў спатрэбіцца Br948,76 млн, у тым ліку Br238,88 млн уласных сродкаў грамадзян і Br709,28 млн крэдытных рэсурсаў банкаў, з якіх большую частку яны выдадуць ў адпаведнасці з указам нумар 240 аб адрасным субсідаванні жылля (Br639,8 млн).

Дзяржаўныя субсідыі выдаюцца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем`ям і дзецям-сіротам - таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах.

Згодна з указам нумар 13 "Аб некаторых пытаннях выдачы грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў" банкі выдадуць Br70 млн крэдытных сродкаў.

Павялічацца аб`ёмы будаўніцтва арэндных кватэр. Згодна з апошнімі данымі, у студзені-верасні 2018 года было ўведзена 99,6 тыс. арэндных кватэр пры заданні на ўвесь мінулы год 90 тыс. кв.м.

У бягучым годзе плануецца ўвесці больш за 135 тыс. кв.м арэнднага жылля. У 2018-м будаўніцтва фінансавалася ў асноўным за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, з гэтага года актыўней плануецца прыцягваць сродкі арганізацый.

Пастановай замацавана даручэнне аказваць усебаковае садзейнічанне грамадзянам у будаўніцтве індывідуальных жылых дамоў. Гэта можа быць дасягнута за кошт пашырэння асартыменту прадукцыі індустрыяльнага домабудавання ў індывідуальным жыллёвым будаўніцтве, стварэння сістэмы паслуг па будаўніцтве такіх дамоў.

У бягучым годзе будзе ўведзена 1,75 млн кв.м індывідуальнага жылля. Усяго ж у бягучым годзе ў Беларусі пабудуюць 4 млн кв.м жылля - такі ж паказчык 2018 года.

На ўзроўні мінулага года засталіся гранічныя нарматывы кошту 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання для аказання дзяржпадтрымкі малазабяспечаным грамадзянам пры атрыманні крэдытаў.

Гранічны нарматыў у памеры Br718 прадугледжаны пры крэдытаванні ў адпаведнасці з указамі нумар 13 і нумар 240 і гранічны нарматыў Br940 - пры крэдытаванні па ўказе ад 2 верасня 1996 года нумар 346 "Аб некаторых мерах па развіцці жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы".

9 студзеня 2019, Мінск
Вера Сяргеева - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.01.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:299
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Субсидирование Господдержка Многодетные семьи Строительство Соцзащита Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме