https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 11 студзеня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 354 дні.
Якія падзеі адбыліся 11 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 студзеня

У 1386 годзе прадстаўнікі Польшчы ў Ваўкавыску перадалі вялікаму князю ВКЛ Ягайлу акт аб перавыбранні яго каралём польскім і аддачы яму ў жонкі малалетняй польскай каралевы Ядвігі.
У 1862 годзе выйшла першая нелегальная беларускамоўная газета "Мужыцкая праўда".
У 1907 годзе была забаронена газета "Наша доля".

Хто нарадзіўся 11 студзеня

1867 год: Сцяпан Рункевіч, беларускі гісторык царквы.
1955 год: Аляксандр Ісачоў, беларускі мастак.
1977 год: Станіслаў Чаропка, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі хімік Альберт Гофман і амерыканская актрыса Аманда Піт.

11 студзеня ў народным календары


Сёння Праваслаўная царква шануе памяць 14 тысяч забітых пры цары Ірадзе немаўлятаў. Па паданні, валхвы не сказалі Іраду, дзе знаходзіцца маленькі Ісус. Тады Ірад загадаў забіць усіх дзяцей у Віфлееме ва ўзросце да 2 гадоў.

Гэты дзень у народзе лічылі прыдатным для варажбы. Дзяўчыны бегалі да свірана і прыслухоўваліся: калі чулі, што жыта перасыпаецца, гэта значыла, што абяруцца шлюбам з багатым, а калі мятлой мятуць – з бедным.

Назіралі зі дамашнімі жывёламі: калі конь спіць стоячы, будзе холадна, а калі лажыцца – хутка адліга. Пацяпленне таксама прадказваў шум у лесе.

Sputnik, 11 студзеня 2019
 
Дата публикации:11.01.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:420
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Январь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме