https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці збярэ ў Мінску амаль 400 удзельнікаў


У Мінску 24 студзеня пройдзе першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці. Плануецца, што ўдзел у ім прымуць амаль 400 чалавек.
Падрыхтоўка да форуму абмяркоўвалася сёння на сустрэчы намесніка старшыні Савета Рэспублікі, Нацыянальнага каардынатара па МУР Мар`яны Шчоткінай з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У першым Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці прымуць удзел прадстаўнікі МЗС, Мінэканомікі, Мінпрацы і сацабароны, Мінэнерга, Мінпрыроды, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Нацыянальнай акадэміі навук, ПВТ, прамысловых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, а таксама грамадскіх арганізацый і аб`яднанняў. Акрамя таго, удзельнікамі мерапрыемства стануць прадстаўнікі агенцтваў ААН і міжнародныя эксперты.

Усяго форум збярэ амаль 400 чалавек. Мар`яна Шчоткіна ў час сустрэчы прапанавала абмеркаваць пытанні па арганізацыі і правядзенні форуму, у тым ліку ва ўзаемадзеянні са структурамі ААН.

"У нас сфарміравана добрая база, у лютым 2018 года ў Мінску прайшоў Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця, але наперадзе яшчэ шмат работы, у тым ліку па новых праектах па МУР", - сказала віцэ-спікер.

У сваю чаргу Іаана Казана-Вішнявецкі адзначыла высокі ўзровень работы, якая праводзіцца ў Беларусі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця і важнасць маючага адбыцца форуму для развіцця гэтай дзейнасці.

Яна таксама праінфармавала, што свой удзел у форуме пацвердзіла дырэктар рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Еўропы і СНД. Яе візіт у Беларусь стане першым краінавым візітам на гэтай пасадзе.

"На форуме будзе прадстаўлены нацыянальны досвед Беларусі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Панэльныя дыскусіі пройдуць па некалькіх тэматычных напрамках: устойлівы эканамічны рост як умова забеспячэння высокага ўзроўню жыцця беларускага народа, забеспячэнне экалагічнай бяспекі, захаванне і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, паляпшэнне якасці жыцця праз здароўе, запатрабаваную адукацыю, дастойную работу", - растлумачылі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Удзельнікі абмяркуюць магчымасці больш эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу ўзаемадзеяння грамадства, бізнесу і ўлады для ўстойлівага развіцця, ролю прадпрымальніцтва ва ўстойлівым развіцці рэгіёнаў, перспектывы глабальнага партнёрства ў мэтах устойлівага развіцця.

Размова пойдзе аб мерах па барацьбе са змяненнем клімату, рацыянальным выкарыстанні водных рэсурсаў, эфектыўнай занятасці, пашырэнні правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, гендарнай роўнасці і іншых пытаннях.

"Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням лічбавізацыі як драйвера эканамічнага росту. Асобна ўдзельнікі форуму абмяркуюць трансфармацыю энергетычнай сістэмы ў мэтах устойлівага развіцця. Будзе прадстаўлена нацыянальная платформа справаздачнасці па Мэтах устойлівага развіцця і паказчыкі МУР. Акрамя таго, адбудзецца прэзентацыя праекта "Садзейнічанне Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця", - расказалі ў прэс-службе.

10 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:357
 
Ключевые слова:
Цифровизация Форум Цели устойчивого развития
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме