https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі пачынаюць выдаваць пасведчанні кіроўцы тэрмінам на 20 гадоў


У Беларусі з 23 сакавіка пачынаюць выдаваць пасведчанні кіроўцы тэрмінам на 20 гадоў, а сама працэдура будзе праводзіцца хутчэй.
Новаўвядзенні прадугледжвае падпісаны 16 лютага ўказ № 55. Дакумент раней быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

У ДАІ адзначаюць: павелічэнне тэрміну дзеяння пасведчанняў кіроўцы, што выдаюцца, дасць магчымасць знізіць нагрузку на рэгістрацыйныя аддзелы і аўтааматараў.

Сярод іншых навін — скарачэнне тэрмінаў выдачы правоў на кіраванне транспартам — з 5 да 3 працоўных дзён. Рэгістрацыя транспартных сродкаў у ДАІ будзе выконвацца таксама хутчэй: на яе прадугледжана не 10, як раней, а 7 працоўных дзён.

Акрамя таго, для раней не зарэгістраванага на тэрыторыі дзяржаў — членаў ЕАЭС транспартнага сродку неабходна афармляць электронны пашпарт. Выкананнем працэдуры будзе займацца «Белмытсэрвіс».

Змяненні закранулі і парадак выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Адпаведная ініцыятыва зыходзіла ад Міністэрства транспарту і камунікацый. Так, пры ажыццяўленні такой працэдуры больш не спатрэбяцца вадзіцельскае пасведчанне і страхавое пасведчанне.

Што да аўтамабіляў, з года выпуску якіх прайшло менш за 3 гады (уключна), то дазволы на іх допуск да ўдзелу ў дарожным руху будуць выдаваць на 3 гады.

Звязда, 23 сакавіка 2024
 
Дата публикации:23.03.2024
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:222
 
Ключевые слова:
Водительское удостоверение ГАИ Электронный паспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме