https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік МУС назваў крытыкаў сваіх выказванняў "дзіравымі" ў адукацыі і інтэлекце


Міністэрства ўнутраных спраў заклікана ў вялікай ступені абараняць інстытут маральнасці ў дзяржаве, заявіў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч у праграме "Маркаў. Нічога асабістага", паказанай увечары 27 снежня ў эфіры тэлеканала ОНТ.
"Міністэрства ўнутраных спраў — гэта вельмі спецыфічная, як я цяпер ужо разумею, арганізацыя ў дзяржаве, якая не толькі ахоўвае правапарадак, абараняе людзей. Я вазьму на сябе смеласць і скажу, што гэта міністэрства ў вялікай ступені абараняе інстытут маральнасці ў дзяржаве. І менавіта такі падыход не тое што дазваляе, а нават загадвае мне некаторыя жыццёвыя сітуацыі ўнутры краіны, якія з`яўляюцца ўнутранымі справамі нашай дзяржавы, каментаваць. Зыходзячы са свайго вопыту, адукацыі, жыццёвага шляху", — сказаў кіраўнік МУС .

На пытанне кіраўніка тэлеканала Марата Маркава, ці не здзіўляе Шуневіча папулярнасць яго выказванняў у інтэрнэце, у тым ліку аб ЛГБТ-супольнасці і скандальна вядомай скульптуры гарадавога ў Мінску, а таксама часта негатыўная рэакцыя на іх, той адказаў, што "закрытых тэм для міністра ўнутраных спраў быць не можа".

"Існуе пэўная катэгорыя грамадзян (прабачце мяне за слэнг, але гэта мой тэрмін, мая дэфініцыя), я іх называю "дзіравымі". Некаторыя з іх зрабілі сабе адтуліны ў тых месцах, у якіх прыродай не прадугледжана, некаторыя гэтыя адтуліны выкарыстоўваюць не па прызначэнні. А некаторыя — сапраўды дзірка: у адукацыі, у выхаванні, у інтэлекце, у культуры, у рэшце рэшт. Некаторыя гэта ўсё кампілююць. Задача ў іх адна і мэта ў іх адна, гэта ўжо ўсім зразумела — гэта ў чарговы раз бліснуць у сродках масавай інфармацыі, у інтэрнэце, набраць пэўную колькасць гэтых "сабачых воклічаў", гэта значыць лайкаў. Ну, натуральна, атрымаць гранты ад сваіх закардонных куратараў. Ну і задаволіць сваё хваравітае эга", — сказаў Шуневіч.

Міністр упэўнены, што, калі яго сённяшняе выказванне разляціцца ў інтэрнэце, значыць, ён "трапіў у кропку".

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2018
 
Дата публикации:28.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:266
 
Ключевые слова:
МВД Безопасность Интернет Мораль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме