https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусі выпусціў у абарачэнне срэбную памятную манету «Год Свінні»


Нацбанк выпусціў у абарачэнне срэбную памятную манету «Год Свінні» з серыі «Кітайскі каляндар».
Намінальны кошт манеты — 20 рублёў, вага — 33,63 грама і 925-я проба сплаву. На манеце можна ўбачыць выяву, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізма, сонца і месяца, а ў цэнтры — устаўка з фіяніту. Па крузе кампазіцыі — гады ад 2013-га да 2024-га, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага календара.

Выяву ж самой свінкі можна пабачыць на рэверсе, яна ўтульна сябе адчувае ў акружэнні іншых манет. Над яе галавой размешчаны кітайскі іерогліф, які адпавядае гэтай парнакапытнай жывёлінцы.

Манету тыражом 1000 адзінак адчаканілі на манетным двары ў Варшаве.

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, выпушчаная ў абарачэнне манета з`яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковая да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Звязда, 29 снежня 2018
 
Дата публикации:29.12.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:291
 
Ключевые слова:
Нумизматика Год Свиньи Китайский календарь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме