https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар патаннеў больш як на капейку, еўра і расійскі рубель падаражэлі


22 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0027 рубля (0,11%) і склаў 2,4197 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0132 рубля (0,62%) да 2,0998 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0036 рубля (0,11%) і склаў 3,2132 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты ў панядзелак расце, бараль маркі Brent таргуецца блізу 80 долараў ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,5075 рубля і склаў 65,3065 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:22.10.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:319
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме