Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 740 ад 17 кастрычніка 2018 года, паведамляе сайт урада.
Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана з улікам пашырэння выкарыстання службамі "адно акно" інфармацыйных тэхналогій, сістэм і рэсурсаў уносіць у Міністэрства юстыцыі прапановы аб дапаўненні гэтага пераліку, каб забяспечыць максімальную кансалідацыю адміністрацыйных працэдур у службах "адно акно".
У гэты пералік трапілі 84 працэдуры. Яны датычацца розных сфер: жыллёвых праваадносін, сацыяльнай абароны, апекі або папячыцельства, адукацыі, юстыцыі, архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва, транспарту, падаткаабкладання, аховы навакольнага асяроддзя, кіравання нерухомай маёмасцю.
Пастанова ўступае ў сілу з 27 лістапада.
18 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА