Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0115 рубля (0,47%) і склаў 2,4738 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0029 рубля (0,14%) і склаў 2,1424 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0295 рубля (0,91%) і склаў 3,2122 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Кошт нафты падае, бараль маркі Brent таргуецца ў раёне 81,5 долара ЗША.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 0,5895 рубля і склаў 66,7727 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2018
Мінск, 11 кастрычніка 2018