https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гомельскімі мытнікамі ў цягніку Кіеў — Санкт-Пецярбург знойдзены арыгінал карціны Саўрасава


Супрацоўнікамі Гомельскай мытні ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Цяруха" выяўленыя дзве старадаўнія карціны.
Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, падчас правядзення мытнага агляду цягніка Кіеў — Санкт-Пецярбург за халадзільнікам у службовым купэ правадніка мытнікі выявілі пакет з напісанымі алеем карцінамі ў папяровай і поліэтыленавай упакоўцы. Надпіс на адной з карцін сведчыў аб тым, што яна можа быць арыгіналам твору Саўрасава.

Паводле заключэння эксперта Мытнай лабараторыі ўстаноўлена, што адна з жывапісных работ з выявай панарамнага пейзажу з відам на бераг ракі належыць пэндзлю выбітнога рускага пейзажыста XIX стагоддзя Аляксея Саўрасава.

Яе рынкавы кошт складае каля 40 тысяч долараў. Аўтар другой карціны, напісанай у 1924 годзе, — рускі мастак Віктар Зарубін.

Абодва творы мастацтва адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:09.10.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:349
 
Ключевые слова:
Таможня Криминал Контрабанда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме