https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прывезеная з Італіі фігура Арханёла Міхала распачала шлях па святынях Беларусі


29 верасня, у свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, Арханёлаў, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ўрачыста распачалася перэгрынацыя фігуры св. Арханёла Міхала.
Як адзначыў у гаміліі падчас святочнай св. Імшы ў галоўнай святыні архідыяцэзіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, мэта перэгрынацыі — малітва за Беларусь і ажыўленне культу нябеснага заступніка мясцовага Касцёла «для таго, каб супрацьстаяць злу, умацоўваць веру і вучыцца быць сведкамі Евангелля».

Гаворачы пра тое, што бунт супраць Бога праяўляецца, у прыватнасці, у прыняцці законаў, якія супярэчаць закону Божаму, і ў прапагандзе амаральнага стылю жыцця, арцыбіскуп Кандрусевіч з горыччу адзначыў, што гэтае зло закранула і нашае грамадства. Пра гэты духоўны заняпад сведчаць такія негатыўныя з’явы, як разводы, сужэнская нявернасць, крызіс сям’і і жыцця, нянавісць, акультызм, секты, прапаганда гендарнай ідэалогіі і гомасексуалізму. З’яўленне рэстарану «Поедем поедим», пабудаванага ва ўрочышчы Курапаты — месцы, дзе спачываюць ахвяры масавых рэпрэсій савецкага рэжыму, — арцыбіскуп назваў праявай непавагі да памяці памерлых і культу мучанікаў.

«Наша гамадства перажывае вялікі маральны крызіс, які з’яўляцца прычынай усіх іншых крызісаў»,— сцвердзіў іерарх.

Паводле яго, заняпад маральнасці сучаснага свету настолькі сур’ёзны, што гэта нагадвае апакаліптычныя часы.

«Аднак, нягледзячы на гэта, Бог не перастае любіць чалавека і працягвае яму руку дапамогі. <…> Сённяшняе свята заахвочвае нас зрабіць рахунак сумлення з мэтай убачыць руку міласэрнага Бога, які хоча вырваць нас з небяспекі, з граху і бессэнсоўнасці жыцця», — сцвердзіў арцыпастыр.

Ён нагадаў, што св. Арханёл Міхал з’яўляецца анёлам Божай міласэрнасці, якога на абразах часта выяўляюць з шалямі ў руцэ. На іх узважваюцца добрыя і дрэнныя чыны.

«Мы павінны жыць так, каб добрых справаў было больш, каб на шалях св. Арханёла Міхала пераважыла дабро», — падсумаваў іерарх.

На заканчэнне св. Імшы перад фігурай св. Арханёла Міхала, прывезенай з італьянскага санктуарыя ў Гарагана, была прачытанга літанія да нябеснага заступніка Касцёла на Беларусі і малітва за Бацькаўшчыну. На працягу тыдня раніцай і вечарам вернікі мінскай катэдральнай парафіі праз заступніцтва св. Арханёла будуць маліцца ў розных інтэнцыях: за сем’і, за мір, за памерлых і інш., а 6 кастрычніка пасля Ружанца а 18-й гадзіне фігура будзе перанесена ў касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

Такім чынам, перэгрынацыя св. Арханёла Міхала па святынях Беларусі распачалася.

Catholic.by, 29 верасня 2018
 
Дата публикации:29.09.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:339
 
Ключевые слова:
Тадэвуш Кандрусевіч Архангел Михаил Религия Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме