https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША, еўра і расійскі рубель падаражалі на таргах БВФБ


11 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель патаннеў да трох асноўных валют.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0210 рубля (0,84%) і склаў 2,5187 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0068 рубля і (0,31%) да 2,1673 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0038 рубля (0,12%) і склаў 3,0966 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Кошт бараля нафты Brent у аўторак раніцай падымаўся вышэй за 78 долараў ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,1059 рубля і склаў 69,9744 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 верасня 2018
 
Дата публикации:11.09.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:345
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме