https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША на першых таргах тыдня падаражаў да 2,16 рубля, еўра амаль дасягнуў 2,5 рубля


10 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў таннець да долара ЗША і еўра на фоне падзення расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0083 рубля (0,33%) і склаў 2,4977 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0216 рубля (1,01%) да 2,1605 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0084 рубля (0,27%) і склаў 3,0928 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. Блізу поўдня бараль маркі Brent таргуецца ў раёне 77,5 долара ЗША, а на курс расійскай валюты ўплывае геапалітычная сітуацыя, звязаная са "справай Скрыпалёў" і верагоднымі санкцыямі.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, у 11.30 вырас на 0,8399 рубля і склаў 69,8685 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 верасня 2018
 
Дата публикации:10.09.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:339
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме