https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Іванаве збіраюцца пісьменнікі розных народаў


Па традыцыі, якая бярэ адлік з 2007 года, у межах святкавання Дня беларускага пісьменства праходзіць міжнародны круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго».
Сёлета ён праходзіць у Варацэвічах у раённым музейным комплексе імя Напалеона Орды. Іванаўская зямля, Берасцейскі край сустракаюць літаратараў з Казахстана, Латвіі, Расіі, Эквадора, Украіны, Кыргызстана, Кітая, Узбекістана, Польшчы, Літвы. Расійскую Федэрацыю прадстаўляе найбольшая дэлегацыя.

З Башкартастана прыехала паэтэса Зульфія Хананава. Яе творы ўжо друкуюцца ў перакладзе на беларускую мову — у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Маладосць».

З Татарстана — кіраўнік музея Янкі Купалы ў Пячышчах Рыма Абызава.

З Масквы — галоўны рэдактар часопіса «Роман-газета» празаік Юрый Казлоў, намеснік старшыні ФНКА «Беларусы Расіі» Валерый Казакоў.

Да круглага стала выйшаў нумар часопіса «Маладосць» з перакладамі з розных нацыянальных літаратур. «Мастацкая літаратура» падрыхтавала альманах «Сугучча. Беларусь — Расія», які будзе прэзентаваны ў Варацэвічах.

Публікацыямі, звязанымі з развіццём міжнародных стасункаў беларускай літаратуры, адзначаны апошнія нумары газет «Літаратура і мастацтва», «Союз Евразия».

Так што будзе пра што сёння пагаварыць пісьменнікам з розных краін. Несумненна, у цэнтры дыскусій акажацца пытанне мастацкага перакладу, шляхоў да зносін мастацкага слова розных народаў. Вось і выступленне пісьменніцы з Эквадора Давіны Пасас носіць такую назву — «Пераклад — міжкультурнае звяно сувязяў».

Аўтар: Сяргей Шычко 
Звязда, 1 верасня 2018
 
Дата публикации:01.09.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:533
 
Ключевые слова:
Круглый стол Дзень беларускага пісьменства Іванава Янаў-Палескі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме