Факсімільнае выданне першага "Буквара" прэзентавалі ў Мінску да Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства.
"Буквар" - кніга, якая мае самыя вялікія тыражы і самы шчаслівы чытацкі лёс. Ніводны вучань, нават калі навучыўся чытаць да таго, як пераступіў школьны парог, не можа яе не вывучаць. Гэта кніга вечная, якая будзе існаваць столькі, колькі будуць існаваць школа, асвета, навука", - адзначыла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.
Як расказаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, праект факсімільнага выдання першага "Буквара" рэалізавала Нацыянальная бібліятэка пры падтрымцы міністэрстваў замежных спраў, культуры і адукацыі, пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі і пасольства Беларусі ў Латвіі, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Белінвестбанка. У рабоце прымалі ўдзел Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Лонданская бібліятэка Мідл Тэмпл, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
"Лёс навучальных дапаможнікаў незайздросны, тым больш першага падручніка. У кнігасховішчах сёння практычна не засталося падручнікаў таго часу, паколькі бібліятэкі зацікаўлены ў шырокім прадастаўленні кніг чытачам. Дзякуючы таму, што першы "Буквар" трапіў у закрытую Каралеўскую бібліятэку ў Даніі і бібліятэку Мідл Тэмпл у Лондане, дзе карыстанне фондамі абмежавана, ён пражыў 400 гадоў. Поўны экзэмпляр захаваўся ў вельмі добрым стане ў бібліятэцы Мідл Тэмпл, дзе супрацоўнік НББ Аляксандр Суша атрымаў магчымасць убачыць і вывучыць выданне", - сказаў Раман Матульскі.
Першай у свеце кнізе пад назвай "Буквар" 24 ліпеня споўнілася 400 гадоў. У 1618 годзе ўбачыў свет буквар славянскай мовы, і да яго з`яўлення мелі дачыненне беларусы. Першы "Буквар" выйшаў на царкоўнаславянскай мове ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўі.
"Буквар" выйшаў на 52 лістах у кішэнным фармаце. У "Буквары" размешчаны славянскі алфавіт, прыклады складоў з дзвюх і трох літар, простыя словы на царкоўнаславянскай мове, пералік знакаў прыпынку, лічбаў (у кірылічнай традыцыі), а таксама асновы граматыкі і тэксты для чытання, уключаючы рэлігійныя гімны, малітвы, запаведзі, пропаведзі.
Юбілейныя мерапрыемствы ў Нацыянальнай бібліятэцы праходзяць з пачатку года. Да гэтага часу адбыліся выстаўкі, якія прадэманстравалі 400-гадовую гісторыю буквароў, а таксама расказалі аб букварах народаў свету.
28 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА