https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фестываль Юрыя Башмета адкрыецца 10 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі


XIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета адкрыецца 10 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі ў дырэкцыі форуму.
На канцэрце адкрыцця XIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета выступяць уладальнікі прэміі "Грэмі" камерны ансамбль "Салісты Масквы" пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР і Расіі Юрыя Башмета.

Салісты вечара - скрыпач Вадзім Рэпін, альтыст Юрый Башмет і піяніст Расціслаў Крымер. Выдатны музыкант Вадзім Рэпін выступіць на ўнікальнай скрыпцы Страдывары Rode 1733 года. Гэта адна з самых дарагіх скрыпак свету, коштам мільёны долараў. У інструмента з дзіўнай гісторыяй сапраўды ўнікальны гук, і асабліва цікава пачуць яго ў выкананні дасканалага музыканта.

У дзень адкрыцця фестывалю адбудзецца і сусветная прэм`ера канцэрта для альта і фартэпіяна з аркестрам, прысвечаная Юрыю Башмету і Расціславу Крымеру, якая будзе ўпершыню выканана менавіта на фестывалі з самімі галоўнымі героямі. Твор называецца "Ландшафты знікаючай памяці (Майстра Арнольта Шліка)", а напісаны ён беларускім кампазітарам Валерыем Воранавым.

Юрый Башмет у гэты вечар таксама прадырыжыруе знакамітыя творы Бетховена і Шуберта ў перакладанні для струннага аркестра вялікага сімфаніста Густава Малера. Quartetto serioso фа мінор сач. 95 і "Смерць і дзяўчына".

12 кастрычніка ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі будзе прадстаўлена музычна-тэатральная пастаноўка з удзелам у галоўных ролях Уладзіміра Познера, Андрэя Макарэвіча, Дзмітрыя Сіткавецкага і іншых.

XIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета будзе праводзіцца ў Мінску з 7 па 20 кастрычніка. Па запрашэнні мастацкага кіраўніка фестывалю Расціслава Крымера ў лепшых залах беларускай сталіцы выступяць бліскучыя музыкі з розных краін свету.

Акрамя канцэртаў зорак класічнай музыкі і ўладальнікаў прэміі "Грэмі", як заўсёды, адбудуцца сусветныя прэм`еры і праекты ў незвычайным фармаце.

Міжнародны фестываль Юрыя Башмета праходзіць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама.

30 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.08.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:251
 
Ключевые слова:
Классическая музыка Фэст культуры XIII Международный фестиваль Юрия Башмета Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме