https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З Мінска стартавала пілігрымка на роварах у Будслаў


29 чэрвеня, ва ўрачыстасць св. Пятра і Паўла, ад мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены стартавала традыцыйная пілігрымка на роварах у Будслаў.
Пілігрымка распачалася св. Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

«Трымацца разам, падтрымліваць адзін аднаго ў дарозе, клапаціцца не толькі пра сябе, але і пра тых, хто побач, каб ніхто не адстаў»,
— заклікаў удзельнікаў пілігрымкі на роварах іерарх.

Пасля св. Імшы ён благаславіў тры дзясяткі пілігрымаў на добрую дарогу, якая завершыцця 1 ліпеня ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, пажадаўшы ім шчасліва дасягнуць мэты гэтага 150-кіламетровага шляху.

Першы дзень пілігрымкі завяршыўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і чэрвеньскім набажэнствам да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах, дзе пілігрымаў сардэчна сустракалі мясцовыя парафіяне разам са сваім душпастырам кс. канонікам Юрыем Быкавым.

Гасцінны радашковіцкі пробашч служыў пілігрымам у канфесіянале, а пасля набажэнства запрасіў іх узяць удзел у Купалавым фэсце, які традыцыйна пройдзе ў наступную нядзелю пасля ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у святыні, дзе быў ахрышчаны народны пясняр.
***   ***   ***       
Гісторыі пілігрымаў

Віка, 17 гадоў

Трапіла ў касцёл я даволі стандартна. Нашая сям’я каталіцкая, і ў нас традыцыя, калі сваіх дзяцей вядуць у касцёл. Бывалі моманты, калі маці занадта навязвала мне веру, гадоў у 13, гэта калі трэба было хадзіць не тое што кожную нядзелю, а часцей, на святы, урачыстасці. Мне гэта было занадта.

Але адначасова з гэтым не было такога моманту, калі мне жадалася гэта ўсё кінуць. Але потым гэты перыяд скончыўся.

Самы свядомы і сур’ёзны для мяне раз, калі я была ў Будславе — гэта якраз роварная пілігрымка ў 2015 годзе.

Мяне паклікаў мой сябра, і тады мы за дзень праехалі столькі, колькі я не праязджала за цэлы год. Ён мяне кожны год кліча. Гэта было супер складана, але ўсё, гэта ўжо частка мяне гэтыя роварныя пілігрымкі. Я, вядома, была шмат разоў і ў дзяцінстве ў Будславе, але гэта было не тое, хутчэй, як проста падарожжа.

Усе пілігрымы ідуць з асабістай інтэнцыяй і асабліва для мяне на роварах, калі табе цяжка ехаць, калі жадаецца есці, ты ўскладаеш такія пакуты і потым даязджаеш, гэта як уклад у інтэнцыю, гэта як ахвяра.

Менавіта ў мяне бывае такое ўсведамленне, што не трэба мне нейкіх інтэнцый, што я проста даручаю Богу сваё жыццё, і каб ён рабіў так, як будзе табе лепш за ўсё. Я гэта адчуваю, таму што гэта так і здараецца. Падчас менавіта першай пілігрымкі я была разгубленая, не ведала, які каледж абраць, я любіла і маляванне, і музыку. Я сказала Богу, што даручаю свой лёс, і ўсё адбылося менавіта найлепшым чынам для мяне, і я зусім не шкадую.

Падчас пілігрымкі ты нібы трапляеш у так званае вышэйшае грамадства, таму што людзі вакол дабразычлівыя, нясуць веру, дапамагаюць духоўна і фізічна.

Мой улюбёны момант — гэта, напэўна, калі мы ўязджаем у Будслаў і сустракам пешую пілігрымку, мінскую, і яны нас вітаюць, даючы кожнаму «пяць». Галоўнае, каб не вельмі моцна. І каб міліцыянты былі не такія злыя, як звычайна.

К’яра

Я прыехала ў Беларусь з Італіі 2 гады таму, каб вывучаць расейскую мову, мала што ведала пра вашу краіну. Пачала знаёміцца з людзьмі паступова. Магу распавесці, што мяне вельмі кранула. Мы ездзілі да адной сяброўкі ў Паставы, і я ўбачыла дзяцей, і яны вельмі проста гулялі на вуліцы, на полі. У Італіі такія простыя паводзіны вельмі рэдка сустракаюцца, мяне сапраўды гэта кранула.

У Будслаў я паехала, таму што пачула пра тое, што гэта нешта вельмі вялікае, калі людзі з розных гарадоў ідуць, едуць у адно месца.

Калі я толькі прыехала, літаральна праз два дні, калі даведаліся, што я каталічка, распавялі пра гэта. У нас такога і няма, не глабальна. Я была скаўткай, але гэта не тое. У Італіі, у Еўропе нешта падобнае адбываецца на Сусветныя дні моладзі.

Таму жадала ў першы год паехаць, але не атрымалася, як і другі.

І вось цяпер я тут. Жадаю жыць напоўніцу.

Як я прыйшла да веры? Мая сям’я каталіцкая, я стала скаўткай і была ёю да 15 гадоў, але потым я пакінула гэта, ніяк не звязвалася з Богам. Я не жадала хадзіць на Імшу, мае бацькі зразумелі гэта, і не прымушалі. Я пачала навучацца. А мая сястра, наадварот, была ў касцёле, удзельнічала ў групе моладзі, а я, вядома, не жадала там быць, не жадала нават пачынаць.

Адзін раз яна паразмаўляла са мною, і я зразумела, што для яе гэта было вельмі істотным, што яна знайшла нешта аграмаднае. Я схадзіла адзін раз. І мяне закрануў адзін прыклад, які нехта сказаў: мы — як бутэлька вады: калі ты поўная, туды ўжо нічога не дадаш. Перад пачаткам сустрэчы трэба, каб ты стала пустой.

Для мяне гэтыя слова былі вельмі блізкія.

Я дакладна не памятаю, аб чым мы размаўлялі, але галоўнае было тое, што прысутнасць Бога ўвайшла ў мяне.

Знешне нічога не змянілася, але мае вочы сталі цалкам іншымі. Я зразумела, што гэта — дынаміка Бога: ствараць гэтую пустату, каб напоўніць цябе нанава. Гэта была тая дарога, якую Бог абраў, каб увайсці ў маё жыццё. І для кожнага гэта па-іншаму, і гэта мне таксама падабаецца. Я не жадаю, каб нехта ставіў мяне ў рамкі. Гэта я вырашыла стаць каталічкай, таму што я жадаю мець адносіны з Богам.

Павал Хадзінскі
Catholic.by, 30 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:30.06.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:321
 
Ключевые слова:
Религия Христианство Будслаў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме