https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў прафсаюза РЭП перададзена ў суд Савецкага раёна Мінска


Крымінальная справа ў дачыненні да старшыні незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча і кіраўніка мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза РЭП Ігара Комліка перададзена ў суд Савецкага раёна Мінска.
Справа была распачатая ў жніўні 2017 года. Фядыніч і Комлік абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры).

Паводле дадзеных Следчага камітэта, яны незаконна адкрылі рахунак у літоўскім банку, на які паступала замежная валюта ад нерэзідэнтаў Беларусі. У 2011 годзе на гэты рахунак паступіла больш за 140 тыс. еўра. Факты паступлення грошай не адлюстроўваліся ў фінансавай справаздачнасці і падатковай дэкларацыі прафсаюза. Сума нявыплачаных падаткаў ацэньваецца больш чым у 22 тыс. рублёў.

У інтэрв`ю прафсаюзнаму рэсурсу praca-by.info Фядыніч адзначыў, што з матэрыяламі крымінальнай справы яны з Комлікам скончылі знаёміцца 8 чэрвеня, а ўжо праз 10 дзён яе перадалі ў суд Савецкага раёна (па месцы юрыдычнага адраса прафсаюза РЭП).

"Як правіла, пракурор знаёміцца са справай 10—15 дзён. Мы знаёміліся з матэрыяламі справы месяц. Як пракурор мог азнаёміцца з адзінаццаццю тамамі справы, кожны па 600 старонак, за тры-пяць дзён?" — цікавіцца прафсаюзны лідар.

На яго думку, такая спешка азначае, што пастаўлена задача "як мага хутчэй адправіць справу ў суд і пажадана вынесці рашэнне падчас масавых адпачынкаў, у тым ліку адпачынкаў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Мінску".

"Гэта справа — палітычная, — перакананы Фядыніч. — Так распарадзіўся лёс, што РЭП сёння — адна з лічаных арганізацый, якая бескампрамісна дапамагае людзям, канструктыўна крытыкуе ўладу, што відавочна не ўсім падабаецца".

Фядыніч не выключае, што "ўлада можа выкарыстаць прысуд па справе прафсаюзаў для зачысткі перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года". Ён таксама перакананы, што, "якім бы ні быў прысуд, РЭП будзе працаваць".

"Прафсаюз спыніць працаваць толькі ў тым выпадку, калі страціць падтрымку людзей. Сёння кожны дзень да нас ідзе народ са сваімі праблемамі", — сказаў прафсаюзны лідар.

Міжнародныя прафцэнтры і беларускія праваабарончыя арганізацыі заклікалі ўлады Беларусі спыніць крымінальны пераслед Фядыніча і Комліка, лічачы яго палітычным.

БелаПАН
Мінск, 21 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:21.06.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:513
 
Ключевые слова:
Профсоюзы Криминал Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме