https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют на першых таргах лета


1 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0085 рубля (0,36%) і склаў 2,3453 рубля.

Долар ЗША патаннеў на 0,0030 рубля (0,15%) да 2,0093 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0097 рубля (0,30%) і склаў 3,2325 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту Brent знаходзяцца на ўзроўні 77,5 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 18,68 капейкі і склаў 62,2056 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:01.06.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:376
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме