https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь здольна сябе абараніць без мілітарызацыі эканомікі


Аб гэтым заявіў 9 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Адказваючы на пытанне, наколькі адэкватны сучасным рэаліям той бюджэт, які ў Беларусі траціцца на ваенную сферу, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Першае: я не магу мілітарызаваць эканоміку, гэта вельмі дорага потым абыходзіцца. Мілітарызацыя эканомікі - гэта не проста фраза. Гэта заводы, фабрыкі і людзі з ваенным мысленнем, якія вырабляюць ваенную прадукцыю. Што будзем рабіць тады, калі яна будзе не патрэбна? Трэба пра гэта думаць. Другое: нам сёння не да раскошы. Людзі жывуць пад мірным небам, і нам хацелася б, каб людзі жылі дастойна. Мы не можам велізарныя грошы кідаць на ўтрыманне ўзброеных сіл".



Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што беларуская дактрына не грунтуецца на нейкай захопніцкай вайне.

"У нас абсалютна абаронная дактрына. І яе сутнасцю з`яўляецца нанясенне нашаму праціўніку, калі раптам хто-небудзь рызыкне з намі ваяваць, непрымальнай шкоды, - сказаў ён. - На гэта грошай у нас хапае. І мы трацім столькі, каб выканаць гэту задачу".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што грошы ў гэтым пытанні важны, але гэта не галоўнае.

"Перамагае заўсёды народ, а тэхнікі і зброі, для таго каб абараніць краіну, у нас дастаткова. Мы гэта дэманструем і на вучэннях, і на парадах. Так будзе заўсёды", - рэзюмаваў беларускі лідар.

9 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.05.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:930
 
Ключевые слова:
Вооружённые сылы Бюджет Армия Военная доктрина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме