https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вытворчасць прадукцыі "Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы" ў 2023 годзе вырасла на 14 адсоткаў


Аб гэтым расказаў на прэс-канферэнцыі першы намеснік дырэктара філіяла "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры" Ромас Радзевіч.
"Новым крокам у станаўленні і развіцці прадпрыемства стала ўвядзенне ў эксплуатацыю комплексу па вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардону. Гэта дало магчымасць нарасціць аб’ёмы вытворчасці, выйсці на рынак з новым прадуктам, а таксама палепшыць усе паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства", - сказаў Ромас Радзевіч.

Паводле яго слоў, у 2023 годзе тэмп росту вытворчасці прадукцыі склаў 114 працэнтаў. Пры гэтым на экспарт было рэалізавана 103 тыс. т прадукцыі, і тэмп росту да 2022 года перавысіў 108 працэнтаў.

"Адной са стратэгічных задач таксама стала нарошчванне аб’ёмаў і замяшчэнне імпарту ўнутры краіны. Тут таксама атрымалася дасягнуць пэўных поспехаў. Так, за 2023 год тэмп росту па аб’ёмах адгрузкі на ўнутраны рынак склаў 146 працэнтаў да 2022 года", - дадаў першы намеснік дырэктара.

Паводле яго слоў, на прадпрыемстве праводзіцца вялікая работа па паляпшэнні якасці, дасягненні патрэбных і патрабуемых пакупніком параметраў. "У 2023 годзе мы пачалі вырабляць інавацыйную экспартна арыентаваную прадукцыю - цэлюлознае палатно. У мінулым годзе гэта прадукцыя была прызнана лаўрэатам конкурсу "Лепшы тавар Беларусі" ў намінацыі "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння", удастоена спецыяльнай узнагароды за ўдзел у імпартазамяшчэнні, а таксама прызнана лаўрэатам конкурсу "Лідары прамысловасці Беларусі" ў 2020-2023 гадах у намінацыі "Прадукт года" катэгорыі "Інавацыйнасць", - канстатаваў Ромас Радзевіч.

5 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.02.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Беларусь
Просмотров:184
 
Ключевые слова:
Добруш Импортозамещение Бумажная фабрика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме