https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі рубель рэзка патаннеў на першых таргах мая


2 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля. Пры гэтым амерыканская валюта вырасла больш чым на капейку, а расійская — рэзка патаннела.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0005 рубля (0,02%) і склаў 2,4253 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0187 рубля (0,93%) і склаў 2,0187 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0375 рубля (1,16%) і склаў 3,1837 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent патаннела на 1,7% па выніках учорашняй сесіі. Сёння ф`ючарсы на Brent знаходзяцца ў раёне 73 долараў за бааэль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады павысіўся на 82,15 капейкі, склаўшы 63,3709 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 мая 2018
 
Дата публикации:02.05.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:487
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме