https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на першых таргах тыдня


19 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся — да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0086 рубля (0,36%) і склаў 2,4085 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0009 рубля (0,05%) да 1,9633 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0017 рубля (0,05%) і склаў 3,4116 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта карэктуецца і ўмерана таннее на пачатку новага тыдня пасля рэзкага росту ў пятніцу. Цэны вагаюцца ў раёне 65 долараў ЗША за барэль маркі Brent.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 5,79 капейкі, склаўшы 57,5521 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2018
 
Дата публикации:19.03.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:494
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме