https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў больш чым на дзве капейкі


6 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0005 рубля (0,02%) і склаў 2,4236 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0065 рубля (0,33%) і склаў 1,9649 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0219 рубля (0,63%) і склаў 3,4743 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Істотнае ўмацаванне расійскага рубля да даляра і еўра адбылося напярэдадні ўвечары і было справакаванае скачком нафтавых каціровак. Пад поўдзень аўторка цэны на нафту знаходзяцца ў раёне 65,5 долара за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 59,59 капейкі, склаўшы 56,5041 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2018
 
Дата публикации:06.03.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:575
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме