https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра падаражэлі на першых таргах тыдня


5 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля. Амерыканская валюта даражэе пятыя таргі запар.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0087 рубля (0,36%) і склаў 2,4241 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0103 рубля (0,53%) да 1,9714 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0026 рубля (0,08%) і склаў 3,4524 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цана на нафту маркі Brent расце паступова напярэдадні сустрэчы АПЕК з вытворцамі сланцавай нафты, бараль ацэньваецца ў 64,50 долара ЗША.

У Расіі рубель таннее адносна долара раніцай у панядзелак на фоне ўмацавання амерыканскай валюты на міжнародных рынках. Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 43,84 капейкі, склаўшы 57,1000 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2018
 
Дата публикации:05.03.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:594
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме