https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Плёткі лясных гаваруноў


Тэлевізійная віктарына «Размаўляем па-беларуску» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» да красавіка будзе ісці ў паўторах.
Але ж, каб вы не прыпыняліся ў вывучэнні мовы, стваральнікі праграмы падрыхтавалі тлумачэнне цікавых беларускіх выразаў. Ці ведаеце вы, што адзначае «чуў праз лес малітву»?

Гэты выраз адпавядае расійскай прыказцы «слышал звон, да не знает, где он». Чуць праз лес малітву — значыць, мець пра нешта вельмі і вельмі прыблізнае ўяўленне, але тым не менш імкнуцца пра гэтае нешта «падрабязна» і «маляўніча» расказаць.

Калі апавядальнік артыст па натуры і дэмагог, тады яму гарантаваны поспех... Людзі, як вядома, заўсёды нешта хочуць пачуць, ім заўсёды некага хочацца слухаць.

Вось тады і з`яўляецца балака, местачковы гаварун. Ён балбоча бясконца, гаворыць пра ўсё і ні пра што і, вядома ж, усё выдумляе на хаду. Аднак жа, калі трапіцца ў грамадзе чалавек, які не паддаецца гіпнозу балбатні, тады ён можа асадзіць балаку: «Пляцеш абы што: чуў праз лес малітву...»

Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнiкамi, неабходна зайсцi на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by i праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўнiць заяўку на каманду з трох чалавек.

Паўторы выпускаў тэлевiктарыны — у ранiшнiм эфiры «Беларусь 3» кожную суботу.

Аўтар: Ірына Асташкевіч 
Звязда, 2 скавіка 2018
 
Дата публикации:02.03.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:611
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Викторина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме