https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Дастукацца да нябёсаў»: у Баранавічах прайшоў VII фестываль духоўнай музыкі


VII фестываль духоўнай музыкі пад назвай «Дастукацца да нябёсаў» (ДДН) прайшоў у Баранавічах 10 лютага.
У ліку ўдзельнікаў, якія выступілі ў гэты вечар, хрысціянскія гурты OPEN, «Подых Духа», NG Youth, «Рыбы» і The Crossway. Музыкі дзяліліся сваім сведчаннем і выконвалі хрысціянскія творы.

Падтрымаць моладзь прыбыў таксама і біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям`янка.

Таксама падчас фестываля быў арганізаваны збор ахвяраванняў на будаўніцтва дома-інтэрнату для дзяцей з рознымі захворваннямі ў Гомелі.

Паводле слоў арганізатара фестываля, душпастыра моладзі Пінскай дыяцэзіі кс. Паўла Рудзьмана, галоўная ідэя фестываля — у магчымасці малітвы праслаўлення для моладзі.

Фестываль сабраў каля 1000 гледачоў.

«Мы не атрымліваем за арганізацыю фестываля ні медалёў, ні чырвоных гузікаў. Гэта робіцца для моладзі. Нам хочацца таксама, каб у Беларусі была якасная хрысціянская музыка. Ідэя фестываля — сабраць моладзь на малітву праслаўлення Пана», — адзначыў душпастыр у інтэрв`ю беларускай рэдакцыі «Радыё Марыя» перад пачаткам музычнага форума.

Першы фестываль ДДН адбыўся ў 2012 годзе ў Астраўцы (Гродзенская дыяцэзія).

Catholic.by, 11 лютага 2018
 
Дата публикации:11.02.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:594
 
Ключевые слова:
Баранавічы Фэст культуры Религия Христианство Духовная музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме