https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі рубель значна патаннеў на таргах БВФБ


6 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, прыкметна ўмацаваўся да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0001 рубля і склаў 2,4666 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0086 рубля (0,43%) да 1,9894 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0202 рубля (0,58%) і склаў 3,4803 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафтавыя каціроўкі працягваюць падаць, марка Brent таргуецца ніжэй за 67 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 59,18 капейкі, склаўшы 57,2196 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2018
 
Дата публикации:06.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:593
 
Ключевые слова:
Белоруский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме