https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Студзеньскія музычныя вечары" ў Брэсце прадоўжацца летнімі начнымі канцэртамі класічнай музыкі


Аб гэтым паведаміў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук перад афіцыйным закрыццём музычнага форуму.
Фестываль "Студзеньскія музычныя вечары" ў Брэсце прадоўжаць летнія начныя канцэрты класічнай музыкі.

"Перад аргкамітэтам стаяла задача правесці ХХХ фестываль на дастойным узроўні. Думаю, у нас гэта атрымалася. Мы маем намер яго далей развіваць і, што вельмі важна, прывучаць моладзь да гэтага цудоўнага жанру мастацтва. Магчыма, нават будзе нейкі іншы фармат фестывалю. Мы хочам яго пралангаваць на два этапы: г.зн. правесці летні начны канцэрт папулярнай класічнай музыкі на цэнтральнай плошчы нашага горада як працяг гэтых "Студзеньскіх музычных вечароў", - заявіў мэр.

Плануецца, што першы такі канцэрт у Брэсце адбудзецца ўжо ў гэтым годзе на Дзень горада. Апошні, пяты па ліку, фестывальны вечар на сцэну Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы выйшаў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь. Заслужаны калектыў пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга ўпершыню ўдзельнічаў у форуме.

Музыканты падрыхтавалі для слухачоў гадзінную джазава-эстрадную праграму з сучасных класічных п`ес і кампазіцый.

Другое аддзяленне музычнага вечара адкрыў Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Міхаіла Дрынеўскага.

Парад калектываў прадоўжыў сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Аляксандра Сасноўскага.

Таленавітая маладая скрыпачка з Масквы Ганна Саўкіна разам з музыкантамі выканала скрыпічны канцэрт Чайкоўскага. У фінале канцэрта ў суправаджэнні аркестра брастаўчане сустрэліся з ужо вядомай ім спявачкай з Грузіі Кетэван Гавашэлі (сапрана).
__________________________________________

ХХХ міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" стартаваў у Брэсце 8 студзеня. Яго ўдзельнікамі сталі каля 500 музыкантаў з 13 краін. Акрамя пяці вялікіх музычных вечароў, адбыўся дзённы канцэрт у Брэсцкім музычным каледжы імя Р.Шырмы і два выязныя канцэрты ў Жабінцы і Кобрыне. Арганізатарамі форуму з`яўляюцца Брэсцкі абл- і гарвыканкам, Міністэрства культуры, Беларускі саюз музычных дзеячаў, Брэсцкае абласное музычнае таварыства.

15 студзеня 2018, Брэст
Святлана Вячорка - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:681
 
Ключевые слова:
Фэмт культуры Брэст Классическая музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме