https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Акцыя "Культурная сталіца Беларусі" стартуе ў Наваполацку 23 студзеня


Урачыстае адкрыццё акцыі "Культурная сталіца Беларусі" адбудзецца ў Наваполацку 23 студзеня, паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме.
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя культурнай сталіцы 2018 года, пройдуць на некалькіх пляцоўках. У Цэнтры культуры будзе арганізавана выстаўка-прэзентацыя "Скарбонка творчасці", на якой установы культуры прадставяць свае дасягненні.

Лепшыя творчыя калектывы выступяць на сцэне Палаца культуры ААТ "Нафтан". Тут жа адбудзецца афіцыйнае адкрыццё акцыі "Культурная сталіца Беларусі".

Плануецца, што ва ўрачыстым мерапрыемстве прыме ўдзел кіраўніцтва Міністэрства культуры, Віцебскага аблвыканкама і Наваполацкага гарвыканкама.

Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца Беларусі" праводзіцца дзявяты раз.

У гэтым годзе культурнай сталіцай краіны стаў Наваполацк (гораду ў 2018 годзе спаўняецца 60 гадоў), ён прыняў эстафету ад Бабруйска.

Статусу культурнай сталіцы былі ўдастоены Полацк (2010 год), Гомель (2011 год), Нясвіж (2012 год), Магілёў (2013 год), Гродна (2014 год), Брэст (2015 год), Маладзечна (2016 год).

19 студзеня 2018, Віцебск
Алёна Ціханава - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:398
 
Ключевые слова:
Новаполацк Культурная столица
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме