https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Царква старавераў будзе пабудавана ў Мінску


Дзяржава выдзеліць участак зямлі ў мікрараёне Лошыца пад будаўніцтва храма старавераў.
Дзяржава прыняла рашэнне аб выдзяленні зямлі пад будаўніцтва храма першаму стараверскаму прыходу Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамілі ў Цэнтры асветы і міласэрнасці Беларускага экзархата.

"На вышэйшым дзяржаўным узроўні падпісаны дакументы на адвод зямлі для будаўніцтва храма святога прарока Іллі ў Мінску", — паведамілі ў Цэнтры.

Там удакладнілі, што ў цяперашні час мінскія вернікі старога царкоўнага абраду не маюць свайго будынка для малітвы, яны моляцца ў дамавой царкве ў прыватным доме.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, стараверская абшчына прыкладае ўсе намаганні, каб з хатняй царквы перайсці ў паўнавартасны храм.

Ужо падрыхтаваны макет храмавага комплексу, у які будуць уваходзіць і нядзельная школа.

Стараверская абшчына ў гонар святога прарока Іллі да 2006 года ўваходзіла ў склад Старажытнаправаслаўнай паморскай царквы. У 2006 годзе пастановай Святога Сінода БПЦ абшчына была прынятая пад юрысдыкцыю Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Па дадзеных з адкрытых крыніц, у цяперашні час у Беларусі налічваецца каля 40 стараверскіх абшчын, у тым ліку і незарэгістраваных. Храмавая архітэктура беларускіх старавераў прадстаўлена ў асноўным драўлянымі аднапавярховымі невялікімі храмамі і дамавымі цэрквамі.

Першы музей стараверскай культуры быў адкрыты ў Ветцы (Гомельская вобласць) у 1987 годзе. Ветка лічыцца цэнтрам беларускіх старавераў.

У музеі прадстаўлены іконы, адзенне, вышыўка, ткацтва, побытавыя рэчы старавераў, усяго больш за 10 тысяч экспанатаў.

Мінск, 9 студзеня 2018
Sputnik
 
Дата публикации:09.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:809
 
Ключевые слова:
Староверы Религия Христианство Лошыца Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме