https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Карціну Восіпа Любіча падарылі Нацыянальнаму мастацкаму музею


У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі прайшла цырымонія перадачы ў калекцыю карціны мастака Парыжскай школы, ураджэнца Гродна Восіпа Любіча «Маленькі букет кветак».
Прадстаўлены эцюд — не першы ў зборы музея твор Любіча, тут ужо ёсць адна арыгінальная графічная праца мастака. Спецыялісты мяркуюць, што карціна з`яўляецца невялікім эскізам да нацюрморту, які знаходзіцца ў іншых калекцыях.

Амбасада Беларусі ў Швейцарыі набыла карціну ў прыватнай галерэі ў Бёрне дзякуючы фінансавай падтрымцы Ганаровага консула Беларусі ў Цюрыху Атанасіаса Акратаса.



Па словах Часовага паверанага Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Паўла Мацукевіча, Восіп Любіч не жыў у Швейцарыі, таму мэтанакіравана гэты твор мастацтва там ніхто не шукаў, усё адбылося выпадкова.

«Нам невядома, як карціна апынулася ў Швейцарыі. Зыходзячы з надпісу на абароце, можна меркаваць, што яна была напісаная як падарунак нейкай Грэце на дзень нараджэння ў 1932 годзе. Пры якіх абставінах гэта адбывалася, таксама невядома », — дадаў ён.

Спецыялісты ўпэўнены, што падарунак стане адпраўной кропкай у больш паглыбленым вывучэнні творчасці мастака Парыжскай школы.

«Нягледзячы на сціплы фармат гэтага твора, сам факт падарунку вельмі важны як для грамадскай свядомасці, так і для навуковых колаў», — адзначыў намеснік гендырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі па навуковай і асветніцкай працы Аляксей Харак.
____________________________________________

Восіп Любіч — французскі мастак, які нарадзіўся ў Гродне ў 1896 годзе і пераехаў у сувязі з эвакуацыяй з прыфрантавой зоны. Вучыўся ў Адэсе, жыў і працаваў у Парыжы і Берліне. Творы вядомага мастака захоўваюцца ў музеях Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША і Ізраіля. Самая вялікая калекцыя гравюр захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Парыжа.

Sputnik, 5 студзеня 2018
 
Дата публикации:05.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1314
 
Ключевые слова:
Осип Любич Живопись Гродна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме