https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мікульчык: якія стравы павінны быць на калядным стале беларусаў


Шэф-повар, эксперт беларускай кухні, гісторык кулінарыі Алена Мікульчык расказала пра тое, якія традыцыйныя стравы беларусам варта прыгатаваць у якасці каляднага пачастунка.
Калядны стол беларусаў вельмі сімвалічны — пачынаючы ад колькасці страў (а іх павінна быць 12 па колькасці месяцаў у годзе і па ліку апосталаў) і заканчваючы аздабленнем застолля і значэннем кожнай з прыгатаваных страў, адзначае шэф-повар Алена Мікульчык.

"Абавязкова на стол клалі трошкі саломы — гэта сімвал ясляў, дзе нарадзіўся Ісус. І абавязкова запальвалі свечку і сачылі, каб яна гарэла ўвесь вечар, гэта сімвал Віфлеемскай зоркі", — распавядае Мікульчык.

Першай стравай, з якога пачыналі застолле, была куцця, якую рыхтавалі з збожжавых —пшаніцы, пярлоўкі і пазней з рысу з даданнем мёду і маку.

"Кожны інгрэдыент куцці меў сваё значэнне, напрыклад, збожжа — гэта сімвал бясконцасці. Калі людзі ядуць куццю, яны далучаюцца да бясконцасці і трошкі становяцца несмяротнымі", — кажа шэф-повар.

Акрамя таго, падчас каляднай вячэры на куцці варажылі. У збанок з куцьцёй клалі манетку, і першым павінен быў пачаць трапезу галава сям`і. Ён чэрпаў кашу лыжкай, і калі ў яе траплялася манетка, новы год абяцаў быць грашовым і прыбытковым.

Sputnik, 7 студзеня 2018
 
Дата публикации:07.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:674
 
Ключевые слова:
Рождество Каляды Кухня белорусов Традиции Кутья
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме