https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На першых у 2018 годзе валютных таргах падскочыў курс еўра


3 студзеня на першых у 2018 годзе таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля. Пры гэтым еўрапейская валюта падаражэла больш як на дзве капейкі.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0261 рубля (1,11%) і склаў 2,3814 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0063 рубля (0,32%) да 1,979 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0063 рубля і склаў 3,4342 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафтавыя каціроўкі застаюцца блізу двухгадовых максімумаў і трымаюцца вышэй за 66 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 серады знізіўся на 9,56 капейкі, склаўшы 57,5046 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2018
 
Дата публикации:03.01.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:499
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме