https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінінфарм дае старт акцыі па папулярызацыі беларускай літаратуры


Міністэрства інфармацыі дае старт рэспубліканскай акцыі "Культурны маршрут "Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі - дзецям", паведамілі ў міністэрстве.
Акцыя праводзіцца ў мэтах падтрымкі развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці айчынных пісьменнікаў. Яна прызначана таксама папулярызаваць чытанне, азнаёміць дзяцей з класічнымі і сучаснымі творамі.

"У час акцыі на працягу года пройдуць розныя конкурсы і мерапрыемствы, удзельнікамі якіх стануць вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі", - расказалі ў Мінінфарме.

Суарганізатарамі акцыі выступаюць Саюз пісьменнікаў Беларусі, рэдакцыя дзіцячага часопіса "Вясёлка", рэспубліканскае грамадскае аб`яднанне "Сябры Вясёлкі", выдавецкі дом "Звязда", ААТ "Белкніга", выдавецтвы "Мастацкая літаратура", "Народная асвета", "Адукацыя і выхаванне", "Пачатковая школа".

5 студзеня 2018, Мінск
 
Дата публикации:05.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:711
 
Ключевые слова:
Акция Беларуская літатратура
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме