https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэканструкцыю ўчастка ад 14-га да 19-га км аўтамабільнай дарогі Р58 Мінск-Мядзел плануецца завяршыць у лістападзе


Аб гэтым паведаміў у эфіры праграмы "Цэнтральны рэгіён" на СТБ начальнік аддзела тэхнічнага нагляду РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр" Дзмітрый Гурбо.
"Аб`ект уваходзіць у склад будаўніцтва другой кальцавой. Гэта шостая чарга, увод плануецца ў лістападзе. Усе асноўныя будаўнічыя работы ўжо завершаны, укладзены каля 70 тыс. т асфальтабетону", - расказаў Дзмітрый Гурбо.

Раней дарога адносілася да трэцяй катэгорыі, яе расшырылі да ўзроўню трасы першай катэгорыі. У кожны бок абсталяваны па дзве паласы, пабудаваны дзве развязкі.

На будаўніцтве былі задзейнічаны 500 чалавек і каля 300 самазвалаў.

Неабходнасць рэканструкцыі дарогі выклікана вялікай інтэнсіўнасцю руху, асабліва ў пятніцу і нядзелю, у летні перыяд. Тут створаны больш камфортныя для вадзіцеляў умовы.

4 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2017
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:801
 
Ключевые слова:
Мінск Мядзел Дорожное строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме