https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы долара ЗША і еўра знізіліся напярэдадні выхадных на таргах БВФБ


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 жніўня беларускі рубель умацаваўся да еўра і долара ЗША.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0012 рубля (0,05%) і склаў 2,3157.

Курс долара знізіўся на 0,0073 рубля (0,37%) да 1,9495.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0106 рубля (0,33%) і склаў 3,2331 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай кошт кастрычніцкіх ф`ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent зніжаўся на 0,17% — да 51,92 долара за бараль. Цана вераснёўскіх ф`ючарсаў на нафту маркі WTI памяншалася на 0,16% — да 48,95 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, панізіўся на 0,4222 рубля і склаў 60,3281 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 4 жніўня 2017
 
Дата публикации:04.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:741
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме