https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вучэнні "Захад-2017" з`яўляюцца адкрытымі, і на іх запрашаецца вялікая колькасць наглядальнікаў


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.
У час мерапрыемства кіраўнік дзяржавы закрануў тэму маючых адбыцца сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017".



"Аб гэтым шмат сказана, і я хацеў бы пачуць нешта новае. Усе старыя пытанні - і заклапочанасць НАТА, і нашы суседзі, і ва Украіне я нядаўна быў - усім усё растлумачылі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Вучэнні адкрытыя, мы запрашаем або ўжо запрасілі вялікую колькасць наглядальнікаў. Прыязджайце, глядзіце". Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на той факт, што вучэнні маюць абарончы характар. "Разам з Расійскай Федэрацыяй традыцыйна правядзём гэтыя вучэнні", - рэзюмаваў ён.

27 ліпеня 2017, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.07.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1535
 
Ключевые слова:
Военные учения "Запад-2017" Наблюдатели НАТО Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме