https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра падаражэлі паводле вынікаў біржавых таргоў


8 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0009 рубля (0,04%) да 2,049 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0047 рубля (0,25%) і склаў 1,9225 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0105 рубля (0,32%) і склаў 3,2304 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны ў сераду зніжаюцца на фоне звестак пра рост запасаў нафты ў ЗША. Каціроўкі гатунку Brent упалі ніжэй за адзнаку 55 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 31,96 капейкі, склаўшы 59,5129 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2017
 
Дата публикации:08.02.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:787
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме