https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы долара ЗША і еўра працягнулі зніжэнне на таргах БВФБ


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 ліпеня беларускі рубель другі дзень запар умацаваўся да еўра і долара ЗША.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0096 рубля (0,43%) і склаў 2,2418 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0081 рубля (0,41%) да 1,9645 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0085 рубля (0,26%) і склаў 3,2868 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent падняліся на 0,10% да 48,47 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI таргаваліся каля адзнакі 46,14 долара за бараль (на 0,13% вышэй за паказчык папярэдняга закрыцця).

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панізіўся на 0,303 рубля і склаў 59,8806 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2017
 
Дата публикации:14.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:839
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме