https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы долара ЗША і еўра працягнулі зніжэнне на таргах БВФБ


На Беларускай валютна-фондавай біржы 17 ліпеня беларускі рубель трэція таргі запар ўмацоўваецца да еўра і долара ЗША.
Паводле выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0087 рубля (0,39%) і склаў 2,2331 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0132 рубля (0,67%) да 1,9513 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0157 рубля (0,48%) і склаў 3,3025 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent павысіліся на 0,08% да 48,95 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI да гэтага часу таргаваліся блізу 46,58 долара за бараль (на 0,09% вышэй за папярэдняе закрыццё).

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 знізіўся на 0,8149 рубля і склаў 59,0657 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2017
 
Дата публикации:17.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:949
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Биржевые торги Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме