https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Белстат: Па колькасці насельнікаў Беларусь займае 92-е месца ў свеце і 17-е — у Еўропе


Колькасць насельніцтва Беларусі на пачатак 2017 года склала 9 млн 505 тыс. чалавек.
Па гэтым паказчыку краіна займае 92-е месца ў свеце, 17-е — сярод еўрапейскіх дзяржаў і 6-е — сярод краін СНД, гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта, прысвечаным Сусветнаму дню народанасельніцтва.

На пачатак 2017 года ў краіне жылі 5 млн 78 тыс. жанчын і 4 млн 427 тыс. мужчын. На 1.000 мужчын прыпадала 1.147 жанчын, у тым ліку ў гарадской мясцовасці — 1.168, у сельскай — 1.078.

Найбольшая колькасць жыхароў у Мінску — 1 млн 975 тыс., або кожны пяты жыхар краіны (20,8%).

Сярод абласцей найбольш заселеныя Мінская і Гомельская, у іх жыве амаль 30% насельніцтва Беларусі, сярод раёнаў — Мінскі (208,7 тыс. чалавек). Самым маленькім па колькасці жыхароў горадам з`яўляецца Дзісна ў Віцебскай вобласці (1,5 тыс. чалавек).

Як адзначыў Белстат, агульнасусветная тэндэнцыя ўрбанізацыі характэрная і для сучаснай Беларусі. Тры чвэрці яе насельніцтва гараджане. На пачатак гэтага года колькасць гарадскога насельніцтва склала 7 млн 401 тыс. чалавек. Прыблізна 70% гарадскога насельніцтва сканцэнтраванае ў буйных гарадах з колькасцю насельніцтва 100 тыс. і больш чалавек.

Кожны чацвёрты жыхар краіны жыве ў сельскай мясцовасці. Колькасць сельскага насельніцтва на пачатак 2017 года склала 2 млн 104 тыс. чалавек.

Сярэдні ўзрост жыхароў з 1990 года пастаянна павялічваецца. Так, за гэты перыяд жыхары Беларусі пасталелі на 5,1 года (мужчыны — на 4,7 года, жанчыны — на 5,2 года). Сёння сярэдні ўзрост жыхара Беларусі складае 40,2 года (мужчын — 37,3 года, жанчын — 42,6 года).

Сярэдні ўзрост гараджаніна з 1990 года павялічыўся на 6,9 года і склаў 38,9 года. За гэты перыяд вясковец пасталеў на 3,3 года, яго сярэдні ўзрост склаў 44,6 года.

Самымі старэйшымі з`яўляюцца жыхары Віцебскай вобласці (41,7 года), самымі маладымі — мінчане (38,4 года).

Чаканая працягласць жыцця беларусаў за апошнія пяць гадоў павялічылася ў сярэднім на 1,9 года і склала ў 2016 годзе 74,1 года.

Сусветны дзень народанасельніцтва быў заснаваны ААН у 1989 годзе. Яго адзначаюць 11 ліпеня. У гэты дзень у 1987 годзе насельніцтва Зямлі перавысіла пяць мільярдаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2017
 
Дата публикации:11.07.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:843
 
Ключевые слова:
Всемирный день народонаселения Демография Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме