https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Юбілейны "рыцарскі фэст" пройдзе ў Мсціславе 4-6 жніўня


У праграме фестывалю ў Мсціславе – турніры вершнікаў, выступленне Irdorath, неонавае, лазарнае і фаер-шоу.
Фестываль рыцарскай культуры пад Мсціславам праходзіць не першы год у межах святкавання Дня горада і з`яўляецца адным з найбуйнейшых беларускіх рыцарскіх фэстаў, сёлета ён пройдзе ў дзесяты раз 4-6 жніўня, распавялі карэспандэнту Sputnik у Мсціслаўскім райвыканкаме.

Мсціслаў нездарма называюць "Маленькім Вільнюсам" ці "беларускім Суздалем" — гэта прыгожы старажытны горад са шматвякавой гісторыяй. Горад быў заснаваны ў пачатку ХІІ стагоддзя.

"У першую чаргу фестываль арыентаваны на гледача, і гэта фэст не толькі для рыцараў. Ён выступае своеасаблівай інфармацыйнай базай, якой арганізатары імкнуцца падзяліцца з наведвальнікамі мерапрыемства. Прычым гэта тычыцца не толькі гістарычнай рэканструкцыі, але і гісторыі горада наогул", — распавялі арганізатары.

У праграме мерапрыемства запланавана мноства забаў, у тым ліку рыцарскія турніры і баталіі лучнікаў, штурм і спальванне замка. Конныя выступленні арганізуюць удзельнікі мінскага конна-гістарычнага клуба "Залатая шпора". Расійскае ваенна-спартыўнае аб`яднанне "Варта" правядзе паказальныя выступленні і гульні з гледачамі.

Падчас форуму адбудуцца майстар-класы па сярэднявечных танцах, канцэрт музычных гуртоў "Тутэйшая шляхта", Irdoraht, Rivia, Hardwood.

"Пачынаўся ён з зусім маленькага фестывалю, "фэсту для сяброў", але пачаў вельмі хутка развівацца. Улады горада заўсёды ідуць нам насустрач, яны зацікаўлены ў гэтым фестывалі і робяць усё магчымае, каб ён працягваў сваё існаванне", — распавяла распарадчык-каардынатар фестывалю Алена Ляміна.

Гасцей свята чакаюць тэматычныя спектаклі, а таксама некалькі шоу: монстар ад тэатра "Барысфен", вогненнае, цыркавое, неонавае.

На фарпастах горада спецыялісты мясцовай цэнтральнай бібліятэкі ў сярэднявечных касцюмах будуць сустракаць і частаваць гледачоў ахаладжальнымі напоямі, стравамі беларускай кухні.

Падчас экскурсіі ў Кармеліцкі касцёл Унебаўзяцця Божай Маці можна будзе пазнаёміцца з самым усходнім еўрапейскім помнікам "віленскага" барока, убачыць каля 20 фрэсак, якія адлюстроўваюць не толькі рэлігійныя, але і свецкія сюжэты, падняцца на адну з вежаў, з якой адкрываецца панарама "старога горада" і Замкавай гары.

Мінск, 11 ліпеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:11.07.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:757
 
Ключевые слова:
Мсціслаў Фэст культуры Реконструкция Рыцарский турнир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме