https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўра падскочыў на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 чэрвеня рэзка падскочыў курс еўра, што абумоўлена ўмацаваннем адзінай еўрапейскай валюты на міжнародных рынках.
Паводле вынікаў таргоў на БВФБ курс еўра вырас на 0,0448 рубля (2,08%) да 2,1987 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0094 рубля (0,49%) і склаў 1,9343 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0186 рубля (0,57%) і склаў 3,2485 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Еўра дасягнуў максімуму за дзесяць месяцаў у сераду, 28 чэрвеня, падчас таргоў на міжнародных рынках пасля заяў кіраўніка Еўрапейскага цэнтрабанка Марыа Драгі, які сказаў, што рост у еўразоне адбываецца паўсюдна, аднак інфляцыя застаецца ніжэйшай за мэтавы ўзровень. Ён дадаў, што палітыка ЕЦБ прыносіць плён, і яе ўплыў на інфляцыю неўзабаве стане больш відавочным.

Нацбанк Беларусі ў курсаўтварэнні выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent таргуецца ў плюсе блізу 47 долараў ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 65,72 капейкі, склаўшы 59,5415 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:28.06.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:875
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме