https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У масавым нумары "Красуй, Беларусь!" прымуць удзел 2 тысячы чалавек


На праспект будзе вынесены гіганцкі беларускі сцяг даўжынёю 45 метраў і 5 метраў у шырыню.
У традыцыйным масавым нумары "Красуй, Беларусь!" з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у гэтым годзе прымуць удзел 2 тысячы чалавек, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

У Мінску галоўныя мерапрыемствы разгорнуцца каля музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пройдзе ваенны парад, у якім прымуць удзел пяхота, вайсковая і сельскагаспадарчая тэхніка, а таксама авіяцыя і прадстаўнікі розных грамадскіх аб`яднанняў і арганізацый.

Рэжысёр-пастаноўшчык Вячаслаў Панін распавёў, што на завяршэнні параднага шэсця на першым плане выступяць салісты оперы Аксана Волкава і Станіслаў Трыфанаў. Разам з імі спяваць будуць яшчэ 550 чалавек, выступяць дзясяткі танцораў. Паводле яго слоў, на праспект будзе вынесены гіганцкі беларускі сцяг даўжынёю 45 метраў і 5 метраў у шырыню. Таксама будзе пабудавана традыцыйная "беларуская ваза" з 480 чалавек.

Мінск, 20 чэрвеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:20.06.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:997
 
Ключевые слова:
День Независимости Акция Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме