https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі рубель прыкметна ўмацаваўся на першых таргах тыдня


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 чэрвеня беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0029 рубля (0,13%) да 2,1515 рубля.

Курс долара зменшыўся на 0,0063 рубля (0,33%) і склаў 1,9221 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0255 рубля (0,79%) і склаў 3,2509 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent таргуецца ў плюсе вышэй за 46 долараў ЗША на фоне аслаблення долара на міжнародных рынках.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 65,50 капейкі, склаўшы 59,0014 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:26.06.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:730
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме