https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк: колькасць выяўленых фальшывак за тры кварталы 2023 года зменшылася на 14,2%


Колькасць падробленых грашовых знакаў, выяўленых у банкаўскай сістэме Беларусі за 9 месяцаў 2023 года, зменшылася на 14,2%, паведамляе сайт Нацыянальнага банка.
«Па выніках трох кварталаў 2023 года банкаўскімі работнікамі выяўлена 605 падробленых грашовых знакаў, з якіх 604 банкноты, адна манета. Асноўная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў склалі даляры ЗША-83,8%. Доля падробленых расійскіх рублёў склала 6,6%, Еўра — 6,3%, беларускіх рублёў — 3,1%. У параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года агульная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў зменшылася на 14,2%. Колькасць падробленых даляраў ЗША зменшылася на 14,8%, расейскіх рублёў — на 42,9%, Еўра — павялічылася на 18,8%, беларускіх рублёў — у 2,7 разы», — распавялі ў Нацбанку.

У Мінску выяўлена 60,3% усіх падробленых грашовых знакаў, у абласцях — у межах 2,5-11,6%. Падробленыя грашовыя знакі былі канфіскаваныя з грашовага звароту ў 49 населеных пунктах.

З выкарыстаннем паліграфічных тэхналогій выраблены больш за 96% падробленых даляраў ЗША (у асноўным плоскі друк, а таксама глыбокі друк) і 59% падробленых Еўра (усе — плоскі друк). Для вырабу малюнкаў астатніх падробленых банкнот выкарыстаны тэхналогіі рэпраграфіі — друкарскія прылады.

Звязда, 4 студзеня 2024
 
Дата публикации:04.01.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:137
 
Ключевые слова:
Фальшивомонетничество Криминал Нацбанк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме