https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Запрацавала інтэрнэт-кнігарня выдавецтва “Янушкевіч”


У віртуальнай прасторы запрацавала новая кніжная крама.
Літаральна на днях у віртуальнай прасторы запрацавала новая кніжная крама выдавецтва “Янушкевіч”. Цяпер кнігі пад гэтай маркай можна купіць наўпрост, без пасрэднікаў. Нізкія кошты і высокая якасць выканання кніг прывабяць нават самага прыдзірлівага пакупніка.

У асартыменце – увесь каталог выдавецтва. Пачатковая місія яго дзейнасці заключалася ў вельмі простых і зразумелых кожнаму словах – набліжаць гісторыю да людзей. Тут робяць стаўку на развіццё жанру non fiction, вельмі папулярным ва ўсім свеце.

Кнігі па гісторыі, якія выйшлі ў выдавецтве “Янушкевіч” напісаны прафесійнымі навукоўцамі, якія адказваюць за свае ацэнкі і высновы працяглым вывучэннем крыніц у архівах і бібліятэках.

А яшчэ выдавецтва, імкнучыся развіваць культурную прастору беларускай кнігі, усё больш звяртаецца да выдання арыгінальнай мастацкай літаратуры.

Што ж цікавага неўзабаве выйдзе?

Эпічны раман Фларыяна Чарнышэвіча “Надбярэзінцы”. Цэлых 700 старонак! Погляд тутэйшага паляка на жыццё Усходняй Беларусі ў 1909-1921 гадах.

Новы гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай “Дагератып”. Твор у лепшых традыцыях прозы Дзюма, Караткевіча і Пэрэса-Рэвертэ. Дарэчы, гэты праект Вы можаце падтрымаць на Talaka.by і ўжо зараз зарэзерваваць кнігу па найлепшым кошце.

“20 асоб, якія змянілі Беларусь”. Захапляльныя эсэ Васіля Герасімчыка пра цікавыя факты жыцця знакавых гістарычных асоб з эпохі XIX – пачатку XX стагоддзя: ад Зарыяна Далэнгі-Хадакоўскага да Аркадзя Смоліча.


Каб быць заўсёды ў курсе спраў выдавецтва, лепей падпісацца на навіны і абвесткі. Гэта не зойме шмат часу, а будзе цікава і карысна!

Сайт інтэрнэт- кнігарні з’яўляецца таксама візітнай старонкай уласна выдавецтва “Янушкевіч”. Любы патэнцыйны аўтар можа пазнаёміцца з прапанаванымі выдавецкімі паслугамі і выдаць тут кнігу. За якасць адказвае сам падыход – кожная кніга бескампрамісна разглядаецца як твор паліграфічнага мастацтва. Вельмі важна, каб кнігу было прыемна ўзяць у рукі.

ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ У НАШУ КНІГАРНЮ!

budzma.by,  29 снежня 2016
 
Дата публикации:29.12.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1010
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Интернет-магазин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме