https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да долара і расійскага рубля на першых таргах тыдня


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 снежня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара і расійскага рубля, аслабеў — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0033 рубля (0,16%) да 2,0632 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0011 рубля (0,06%) і склаў 1,9715 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,002 рубля (0,06%) і склаў 3,1904 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак раніцай кошт гатунку Brent трымаецца ля адзнакі 55 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панядзелка вырас на 4,16 капейкі, склаўшы 61,7931 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 снежня 2016
 
Дата публикации:19.12.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:634
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме