https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Галоўны прынцып - працаваць дзеля людзей і краіны


Назначаная кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ў інтэрв`ю журналістам расказала, што яе галоўным прынцыпам з`яўляецца работа на карысць людзей і краіны.
"Мой прынцып работы - гэта тое, аб чым гаворыць кіраўнік дзяржавы, - працаваць для людзей, для нашай краіны. Каб тыя задачы, якія пастаўлены, выконваліся. Для гэтага не абавязкова быць "жалезнай лэдзі", трэба быць нармальным чалавекам, які можа вырашаць пастаўленыя задачы", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, адна з галоўных задач, агучаных Прэзідэнтам, заключаецца ў неабходнасці рэфармавання Адміністрацыі, выбудоўванні той структуры, якая была б найбольш эфектыўнай у цяперашняй сітуацыі для вырашэння тых ці іншых пытанняў.

"Вельмі важнае пытанне - гэта звароты грамадзян. Яму трэба ўдзяліць самую сур`ёзную ўвагу. Гэта не справа, калі людзі звяртаюцца ў Адміністрацыю Прэзідэнта, а потым гэтыя пытанні адпраўляюцца для разгляду тым, на каго, па сутнасці, была скарга, - адзначыла Наталля Качанава. - Вядома, трэба дэталёва і больш глыбока аналізаваць звароты грамадзян, якія паступаюць у Адміністрацыю. Значыць, ёсць нейкія недапрацоўкі на месцах, якія трэба было б аператыўна вырашаць у рэгіёнах, у тым ці іншым міністэрстве і ведамстве".

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта звярнула ўвагу і на кадравыя пытанні, якія ўплываюць непасрэдна на работу галін і канкрэтных прадпрыемстваў. "Шырока распаўсюджаны лозунг аб тым, што кадры вырашаюць усё, быў і застаецца. І мы сёння бачым, што ў адной і той жа эканамічнай сітуацыі, пры аднолькавых умовах адна арганізацыя працуе даволі эфектыўна, а іншая - нерэнтабельна. Усё залежыць ад кадраў", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Яна дадала, што Аляксандр Лукашэнка таксама паставіў задачу ў сферы дэбюракратызацыі. "Адміністрацыя Прэзідэнта павінна бачыць рэальную сітуацыю, якая адбываецца на месцах. Не павінна быць ніякай валакіты. Добрае стаўленне да людзей, сумленная і адказная работа - тыя асноўныя прынцыпы, якія былі, ёсць і будуць у аснове работы Адміністрацыі Прэзідэнта", - рэзюмавала Наталля Качанава.

БЕЛТА, 21 снежня 2016
 
Дата публикации:21.12.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:705
 
Ключевые слова:
Администрация Президента Назначения Кадровые перестановки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме